Спявак Саладуха трапіў у навучальны цэнтр у Печах, дзе атрымаў аўтамат
![Аляксандр Саладуха з аўтаматам](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-11/sala1.jpg.webp?itok=KGtWAnRS)
Аляксандр Саладуха з аўтаматам / t.me/voentv_by/
29 лістапада ў вайсковы навучальны цэнтр у Печах у Барысаўскім раёне прыехаў спявак Аляксандр Саладуха. Ён не толькі выступіў перад вайскоўцамі, але і разам з імі ўдзельнічаў у стрэльбах (і трапна страляў). Перад гэтым Саладуха (капітан запасу) атрымаў вайсковую форму і аўтамат. Канцэрт адбываўся ў лесе пад снегападам, паведамляе "Ваен ТБ".
У студзені спеваку споўніцца 65 гадоў.
![Спявак Саладуха трапіў у навучальны цэнтр у Печах, дзе атрымаў аўтамат](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Sala2.jpg.webp?itok=Gly2Ed9x)
Капітан Саладуха вядзе групу вайскоўцаў
![Спявак Саладуха трапіў у навучальны цэнтр у Печах, дзе атрымаў аўтамат](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Sala4.jpg.webp?itok=MfrVJrSb)
Імправізаваны канцэрт
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.