Аляксандру Саладуху далі юбілейны медаль Мінсельгасхарча за песню "За агранома"

Кіраўніцтва Мінсельгасхарча ўручыла спеваку Аляксандру Саладуху юбілейны медаль міністэрства за ягоную песню "За агранома". Паведамленне пра гэта з'явілася ў тэлеграм-канале ведамства.

"Хачу выказаць ад усіх аграрыяў нашай краіны словы падзякі на адрас Аляксандра Антонавіча. Я глыбока перакананы, што песня “За агранома” будзе гучаць на ўсіх сельскагаспадарчых мерапрыемствах", — заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло.

Прэм'ера песні і кліпа адбылася некалькі дзён таму на тэлеканале СТБ.

Саладуху далі медаль за песню "За агранома" / t.me/mshpbelarus

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.