Дзе апублікуюць спісы ухілістаў і як будуць служыць двайняты

Армия / Еврорадио
Армия / Еврорадио

На інтэрнэт-партале pravo.by афіцыйна апублікаванае "Палажэнне аб прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве", якое 4 лістапада ўхваліў Савет міністраў. У дакуменце распісаныя асаблівасці нацыянальнага прызыву: ад яго планавання да прызнання 27-гадовых беларускіх ухілістаў "грамадзянамі якія не прайшлі вайсковую службу па прызыве, не маючы на ​​тое законных падстаў". 

Уручэнне позваў

Уручэнне позваў ускладаецца на арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) прадастаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі, а таксама на мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, у якіх вядзецца ўлік прызыўнікоў, і на ўстановы адукацыі. Позвы могуць уручацца грамадзянам не толькі па месцы жыхарства, але і на працоўных месцах.

Калі хлопец з нейкіх прычын не атрымаў позву і не з'явіўся на мерапрыемствы па прызыве, гэта трапіць у мясцовыя СМІ. 4 лістапада, акурат у той дзень, калі Саўмін прыняў "Палажэнне аб прызыве грамадзян ...", мазырская газета "Жыццё Палесся" апублікавала такі спіс з 18 прозвішчаў і гадоў нараджэння прызыўнікоў. "Хочацца верыць, што ім проста не паведамілі пра неабходнасць яўкі ў ваенны камісарыят для выканання вайсковага абавязку", — з'едліва заўважыў журналіст газеты.

Асобны пункт для двайнят

Калі ваенкамат адначасова прызывае братоў-блізнят, дык, як правіла, іх накіроўваюць у адну вайсковую часць. Перашкодзіць гэтаму могуць вынікі медыцынскага агляду і іншыя патрабаванні, праз якіх двайнят усё ж давядзецца разлучыць.

Где опубликуют списки уклонистов и как будут служить близнецы
На парадзе ў Мінску / Еўрарадыё

Адтэрміноўка для студэнтаў

Беларускія студэнты, якія вучацца ва ўніверсітэтах за мяжой, атрымліваюць адтэрміноўку для атрымання вышэйшай адукацыі толькі адзін раз — як і тыя, хто навучаецца ў Беларусі. Але ёсць нюанс: калі вучыцца за мяжу студэнта накіраваў дзяржаўны орган або арганізацыя, адтэрміноўка прадастаўляецца на ўвесь перыяд навучання. Для гэтага дастаткова хадайніцтва ад "адпраўшчыка".

Асобна агаворана, што лекары-інтэрны атрымліваюць адтэрміноўку на перыяд праходжання інтэрнатуры і здачы кваліфікацыйнага экзамену па спецыяльнасці інтэрнатуры. Адтэрміноўка прадастаўляецца па заявах грамадзян, з указаннем часу, на які заключаны тэрміновая працоўная дамова на перыяд праходжання інтэрнатуры.
 

Закон Годвіна па-беларуску

Аляксандр Лукашэнка мае права выдаваць указы аб адтэрміноўцы ад прызыву. У такім выпадку адтэрміноўкі прадастаўляюцца на тэрмін дзеяння гэтых указаў.

Где опубликуют списки уклонистов и как будут служить близнецы
Вайсковы парад у Мінску / Еўрарадыё

На прызыўных і зборных пунктах

Асобна ў "Палажэнне аб прызыве грамадзян..." вызначана, што і як павінна адбывацца на прызыўных і зборных пунктах. Напрыклад, акрамя памяшканняў для размяшчэння прызыўнікоў і кабінетаў для "кантрольнага" медычнага агляду (па адным кабінеце на кожнага доктара-спецыяліста), там павінны быць пакоі вольнага часу і інфармавання для правядзення вайскова-патрыятычнай работы.

На зборным пункце дазваляецца "мець рэзервовую колькасць прызваных грамадзян, неабходную для поўнага ўкамплектавання адпаведных вайсковых каманд". Тыя, хто ўсё ж такі не з'ехаў па прызыве, вяртаюцца са зборных пунктаў у свае ваенныя камісарыяты. Да наступнага прызыву.

Калі лекар, які праводзіць "кантрольны" агляд прызыўніка на зборным пункце, знаходзіць адхіленні ў стане здароўя, якія ўплываюць на катэгорыю прыдатнасці да вайсковай службы або службы ў рэзерве, але не перашкаджаюць адпраўцы на службу, абласныя (Мiнская гарадская) прызыўныя камісіі не адмяняюць рашэнняў раённых (гарадскіх) прызыўных камісій. Лекары ўносяць запіс аб змяненні катэгорыі прыдатнасці ва ўліковую карту прызыўніка, і адпраўка хлопца ў вайсковую часць праводзіцца з улікам выяўленых адхіленняў у стане здароўя.

Ёсць яшчэ два варыянты развіцця падзей. У выпадку, калі знойдзеныя адхіленні ў стане здароўя перашкаджаюць адпраўцы прызыўніка да месца службы, пасля ўнясення запісу ў яго уліковую карту прызыўная камісія прымае рашэнне аб прадастаўленні яму адтэрміноўкі ад прызыву або залічэнні ў запас узброеных сілаў (вызваленні ад прызыву) па стане здароўя. А калі лекар на зборным пункце прыйдзе да высновы, што прызыўніка трэба дадаткова абследаваць, прызыўная камісія прымае рашэнне аб яго накіраванні на медыцынскае абследаванне.

Где опубликуют списки уклонистов и как будут служить близнецы
Ёй прызыў не пагражае / Еўрарадыё

Пажыццёвыя ўхілісты

Калі беларусам, якія падлягаюць прызыву, але якiя не прайшлi яго, спаўняецца 27 гадоў, ваенныя камісары ​​раёнаў атрымліваюць іх асабістыя справы, а таксама справы аб учыненых імі адміністрацыйных правапарушэннях і крымінальных злачынствах. Пры правядзенні чарговага прызыву гэтыя матэрыялы разглядаюць прызыўныя камісіі. Калі яны знаходзяць там дастаткова дадзеных, якія сведчаць аб дапушчаных парушэннях, у выніку якіх грамадзяне не прайшлі мерапрыемствы па прызыве, яны могуць прыняць рашэнне аб прызнанні іх тымі, хто не прайшоў вайсковую службу па прызыву, не маючы на ​​тое законных падстаў.

Калі ў матэрыялах, атрыманых прызыўной камісіяй, ёсць копія прысуду суда за ўхіленне ад прызыву, які набыў законны моц, прызыўная камісія ў абавязковым парадку прымае рашэнне аб прызнанні хлопца тым, хто не прайшоў вайсковую службу па прызыву, не маючы на ​​тое законных падстаў. Рашэнне прымаецца большасцю галасоў ад поўнага складу камісіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі