Дыягназ афрыканскай чумы не пацвердзіўся, а свіней ужо зарэзалі

Як паведамілі жыхары вёскі Хралы, у панядзелак стала вядома, што дыягназ афрыканскай чумы свіней, пра які ім аб’явілі ў пятніцу, 23 жніўня, не пацвердзіўся.



Нагадаем, каля вёскі Гразі быў забіты дзік, у мясе якога нібыта знайшлі вірус АЧС. Цікава тое, што дзік быў забіты яшчэ 8 жніўня, а вынік аналізу быў агучаны толькі на мінулым тыдні. Сёння ж наогул аказалася, што ён не пацвердзіўся.



Жыхарка вёскі Хралы Аксана Вашкевіч (на здымку) была вымушаная парэзаць малых в’етнамскіх парсюкоў. Свінаматак яна пакінула на сваю рызыку, і, як аказалася, не памылілася.



У Глыбоцкай райветстанцыі Еўрарадыё інфармацыю пра памылковы дыягназ АЧС і, як вынік, забойства ўсяго пагалоўя свіней, не пацвярджаюць, але і не абвяргаюць. Раяць напісаць запыт, ці патэлефанаваць галоўнаму ветлекару, якога няма ні на працы, ні дома.
 

Навукоўцы прапануюць знішчыць у Беларусі ўсіх дзікоў
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі