Дырэктар “Крумкачоў”: Мы возьмем сваё золата раней за “Лестэр”

Дырэктар “Крумкачоў”: Мы возьмем сваё золата раней за “Лестэр”

“Лестэр-сіці” сенсацыйна стаў чэмпіёнам англійскай прэм’ер-лігі. Упершыню за ўсю 132-гадовую гісторыю свайго існавання.

Перамога гэтай каманды стала магчымай пасля таго, як каманда “Тотэнхэм”, якая знаходзіцца на другім месцы, згуляла ўнічыю (2:2) з “Чэлсі”. І цяпер “Тотэнхэму” ўжо не пераадолець разрыў з “Лестэрам”.

“Перамога “Лестэра” робіцца самым вялікім расчараваннем у гісторыі ставак. Гэта будзе жудасным фінансавым вынікам для нас, і мы выплацім рэкордныя сумы”, — цытуе дырэктара букмекерскай кампаніі Ladbrokes Алекса Донах’ю sport.ru.

Былы форвард “Лестэра” і зборнай Англіі, футбольны эксперт Гары Лінэкер называе гэтую перамогу найвялікшым спартовым шокам свайго жыцця.

“Я не магу прыдумаць тое, што пераўзышло б гэтую падзею ў гісторыі спорту. Цяжка перадаць гэта словамі”, — цытуе Лінэкера ВВС.

Дырэктар “Крумкачоў”: Мы возьмем сваё золата раней за “Лестэр”

На думку дырэктара “Крумкачоў” Дзяніса Шунта, на перамогу “Лестэра” паўплывала шмат фактараў:

“Усё проста неверагодна склалася ў адно. І трэнер добры, і падабраўся склад. Топ-каманды прэм’ер лігі не ў найлепшым стане. І таксама падтрымка па ўсім свеце. Мяркую, яна адчувалася гульцамі”.

Шунта заўважае, што амаль ва ўсіх гульнях з топавымі камандамі “лісы” валодалі мячом менш за 40% часу, цярпліва гулялі, рэалізоўвалі моманты. Калі было цяжка, гулялі “праз не магу” і нават лепш, чым могуць. На думку дырэктара “Крумкачоў”, на эмоцыях складана гуляць шмат матчаў, “можна два-тры”, але “Лестэр-сіці” змаглі згуляць на эмоцыях амаль усе матчы. Гэта рэдкі выпадак. Дырэктар клуба кажа, што "Крумкачы" паспрабуюць атрымаюць золата чэмпіянату Беларусі хутчэй чым праз 132 гады:

“Я думаю, што рана ці позна мы возьмем! Мы будзем расці, імкнуцца з усяе моцы. Пакуль мы расцем, кожныя паўгода робім шалёны скачкі ў развіцці каманды”.

Дырэктар “Крумкачоў”: Мы возьмем сваё золата раней за “Лестэр”

Форвард БАТЭ Віталь Радзівонаў лічыць перамогу “Лестэр-сіці” надзвычайным дасягненнем і для заўзятараў, і для футбалістаў. Але не спяшаецца параўноўваць яго з барысаўскім клубам.

“Цяпер БАТЭ ў крыху іншым становішчы ў сваёй лізе, фаварыт. Калі "Лестэр" пацвердзіць у наступным годзе сваё становішча, нават не першае месца, а хоць у пяцёрку трапіць, гэта ўжо будзе вельмі добра для каманды, якая яшчэ ўчора была ў самых нізах”.

Трэнер нацыянальнай зборнай Аляксандр Хацкевіч разважае, чаму перамог Лестэр:

Дырэктар “Крумкачоў”: Мы возьмем сваё золата раней за “Лестэр”

“Фактар трэнера вельмі шмат значыць у гэтай перамозе. Хлопцы на пэўным этапе паверылі, што могуць прэтэндаваць на чэмпіёнства. І давялі справу да канца. Можа быць, асечкі "Манчэстэр Юнайтэд", "Арсенала", "Чэлсі", няўдача "Тотэнхэма". Вера ў тое, што можна выйграць, была вельмі моцнай”.

Перад пачаткам сезону каэфіцыент на перамогу “Лестэра” ў чэмпіянаце быў роўны 5000 да 1. Да прыкладу, на існаванне Лахнэскай пачвары букмекеры ставяць 500 да 1, нават на тое, што Элвіс Прэслі яшчэ жывы, — 2000 да 1.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі