Два іракцы даехалі да Фінляндыі пад прычэпам грузавіка — шлях пачалі ў Беларусі

Мігрантаў знайшлі падчас дагляду транспарту. / yle.fi
Мігрантаў знайшлі падчас дагляду транспарту. / yle.fi

Два мігранты з Ірака затрыманыя ў порце Хельсінкі — мужчыны хаваліся на восях прычэпа грузавіка, які прыбыў у краіну на пароме з Таліна, паведамляе фінская дзяржаўная тэлерадыёкампанія Yle.

Мігрантаў выявілі пагранічнікі са службовым сабакам падчас дагляду транспарту. Нягледзячы на небяспечнае сховішча, іракцы не атрымалі траўмаў, а толькі змерзлі. Дакументаў для ўезду ў краіну ў іх не было. Як мяркуецца, мігранты прыбылі ў Шэнгенскую зону з Беларусі з дапамогай грамадзян Фінляндыі. У памежнай службе краіны таксама паведамілі, што такія спробы трапіць у Фінляндыю раней не выяўляліся.

Як паведамляла Еўрарадыё, у аўторак, 30 лістапада, у запламбаваным грузавіку з грузам драўніны, які прыбыў у Польшчу з Беларусі, паліцыя выявіла пяцярых мігрантаў з Ірака.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі