Вы тут

У фуры з Беларусі зноў знайшлі мігрантаў, на гэты раз у Польшчы

Мігранты і груз у фуры / twitter.com/policja_lodzka

У фуры з Беларусі зноў знайшлі мігрантаў, на гэты раз у Польшчы. Грузавік быў запламбаваны і перад гэтым праехаў беларуска-літоўскую мяжу. Як паведамляе польская паліцыя, здарэнне адбылося ў аўторак у Лодзкім ваяводстве. У грузавіку знаходзіліся пяць грамадзян Ірака. Іх заўважылі падчас разгрузкі грузу драўніны. Кіроўца сцвярджае, што не ведае, адкуль узяліся мігранты. Праводзіцца расследаванне.

Нядаўна чатырох грамадзян Ірака знайшлі літоўскія памежнікі падчас дагляду грузавіка, які ехаў з Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.