Як інфармуе БелаПАН са словаў міліцыянтаў, нападнікі звязалі работніцу ламбарда скотчам, заляпілі ёй рот, аднак яна змагла націснуць трывожную кнопку. Нарад дэпартамента аховы аператыўна прыбыў на месца і затрымаў аднаго са злачынцаў.
Да затрымання злачынцы паспелі забраць больш за 30 залатых вырабаў — завушніцы, ланцужкі, бранзалеты, пярсцёнкі ды інш. Сума скрадзенага склала больш за 35 мільёнаў рублёў.
Другога нападніка затрымалі пазней. Лавіў яго ўвесь гродзенскі гарнізон. Пры затрыманні зламыснік супраціву не аказаў.
Аднаму з затрыманых 30 гадоў, другому — 42, раней ён быў асуджаны за разбой. Усе выкрадзеныя каштоўнасці вернутыя ў ламбард.
Фота — ishodnikiua.ltalk.ru