Вы тут

Дрыбінскага чыноўніка звольнілі за выкарыстанне службовага аўто ў непрацоўны час

Дрыбінскі райвыканкам​ / fotobel.by

Дырэктара аднаго з камунальных прадпрыемстваў Дрыбінскага раёна звольнілі за выкарыстанне службовага аўто ў непрацоўны час. Пра гэта паведамляе Генеральная пракуратура Беларусі.

Пракуроры ўстанавілі, што мужчына "неаднаразова з кастрычніка 2021 года па красавік 2022 года, у непрацоўны час і выхадныя дні, ездзіў на службовых аўтамабілях, выдаткоўваючы выдзеленае прадпрыемству паліва, для паездак па асабістых пытаннях". Чыноўнік быў за рулём сам, але пры гэтым перыядычна парушаў ПДР, яго штрафавалі.

У пракуратуры палічылі, што такія паводзіны з'яўляюцца карупцыйным правапарушэннем і што можна ставіць пытанне аб датэрміновым скасаванні працоўнага дагавора. Мужчыну ўжо звольнілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.