Вы тут

Доўгі шлях да Еўра: матч футбольных зборных Беларусі і Грузіі зноў перанесены

Зборная Беларусі па футболе ўзору 2019 года / Reuters

Матч футбольных зборных Беларусі і Грузіі зноў перанесены. На гэты раз на нявызначаны тэрмін. Такое рашэнне УЕФА прыняў ў дачыненні ўсіх гульняў нацыянальных зборных. Прычына ранейшая — пандэмія каранавіруса.

Зборныя Беларусі і Грузіі мусілі сустрэцца ў Тбілісі яшчэ 26 сакавіка. У матчы плэй-оф кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы 2020 года яны збіраліся вызначыць, хто ж працягне барацьбу за пуцёўку на Еўра. У іншым паўфінале сустрэнуцца зборныя Паўночнай Македоніі і Косава. Пераможцы гэтых паўфіналаў і згуляюць у фінале. Калі ў яго праб'юцца беларусы, то гэты рашаючы паядынак пройдзе на мінскім стадыёне "Дынама".

Спачатку матч футбольных зборных Беларусі і Грузіі перанеслі на чэрвень, але, відаць, няма надзеі на стабілізацыю сітуацыі з каранавірусам да пачатку лета. Сам чэмпіянат Еўропы па футболе 2020 года быў перанесены на лета 2021 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.