Вы тут

Дональд Трамп стварае ўласную "праўдзівую" сацыяльную сетку

Дональд Трамп / Reuters

Былы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што мае намер стварыць уласную сацыяльную сетку пад назвай "TRUTH social". Запускам сацсеткі зоймецца новая медыягрупа Trump Media & Technology Group (MTG), паведамляе ТАСС.

"Місія TMGT — стварыць суперніка ліберальнаму медыякансорцыуму і даць адпор тэхналагічным кампаніям Крамянёвай даліны, якія выкарыстоўвалі сваю манапольную ўладу для таго, каб прымусіць замаўчаць апазіцыйныя галасы Амерыкі", — гаворыцца ў прэс-рэлізе кампаніі, выпушчаным ад імя Трампа.

Паведамляецца, што праграма для сацыяльнай сеткі ўжо даступная для перадзамовы ў App Store. Мяркуецца, што рабочым яна стане ў першым квартале 2022 года.

Па словах Трампа, ён вырашыў стварыць новыя медыягрупу і сацсетку, каб "даць адпор тыраніі тэхналагічных гігантаў". Ён нагадаў, што нават у "Талібана" ёсць акаўнт у Twitter, а ў яго — няма.

Нагадаем, апошнія тыдні знаходжання на пасадзе прэзідэнта ЗША Трамп быў заблакаваны ў Twitter, Facebook і Instagram.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.