Вы тут

"Твітар" назаўжды заблакаваў афіцыйны акаўнт Трампа з 88 млн падпісчыкаў

У Трампа быў вельмі папулярны акаўнт у "Твітары"

Адміністрацыя "Твітара" прыняла рашэнне назаўжды заблакаваць афіцыйны акаўнт прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. На той момант у ім было 88 млн падпісчыкаў.

"Пасля стараннага вывучэння нядаўніх твітаў з акаўнта @realDonaldTrump і кантэксту вакол іх — у прыватнасці, таго, як іх успрымаюць і інтэрпрэтуюць у "Твітары" і па-за ім, — мы назаўжды заблакавалі гэты акаўнт", — гаворыцца ў паведамленні адміністрацыі сацсеткі. Рашэнне прынята "ў сувязі з рызыкай далейшага падбухторвання да гвалту".

6 студзеня Дональд Трамп заявіў, што не згодны з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў у ЗША. Некаторыя яго прыхільнікі ўспрынялі гэта як заклік да дзеянняў і адправіліся штурмаваць Капіталійскім узгорак, дзе ў той момант праходзіла зацвярджэнне вынікаў выбараў. Калі пратэстоўцы прарваліся ў Капітолій, пасяджэнне было перапыненае.

Праз некалькі гадзін Нацыянальная гвардыя ЗША выцесніла прыхільнікаў Трамп з Капітолія. У выніку гэтых дзеянняў загінула 5 чалавек: чацвёра пратэстуючых і адзін паліцэйскі.

7 студзеня ў Twitter заявілі, што блакуюць старонку Дональда Трампа па меншай меры на 12 гадзін — за парушэнне правілаў онлайн-супольнасці. У кампаніі дадалі, што паўторнае парушэнне правілаў, у тым ліку палітыкі грамадзянскай дабрачыннасці, прывядзе да бестэрміновага блакавання ўліковага запісу @realDonaldTrump.

CEO Facebook Марк Цукерберг неўзабаве пасля гэтага абвясціў, што профілі Дональда Трампа ў гэтай сацыяльнай сетцы, а таксама ў Instagram будуць заблакаваныя да заканчэння яго прэзідэнцкіх паўнамоцтваў. Інаўгурацыя Джо Байдэна пройдзе ў сераду, 20 студзеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.