Для спынення п'янага кіроўцы спатрэбілася 12 стрэлаў

У Дзяржынскім раёне для спынення п'янага кіроўцы спатрэбілася 12 стрэлаў. Беспрацоўны 28-гадовы мінчук знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Ён не спыніў аўтамабіль "Вольва" з транзітнымі нумарамі на патрабаванне ДАІшнікаў, спрабаваў уцячы, стварыў рэальную небяспеку для іншых удзельнікаў дарожнага руху і для самога сябе, інфармуе БелаПАН.

На тры папераджальныя стрэлы ў паветра мужчына не адрэагаваў. Наступныя дзевяць былі зробленыя ў аўтамабіль і пашкодзілі задняе правае крыло, паліўны бак і заднія колы. Толькі такім чынам машыну спынілі.

Кіроўцу-парушальніка разам з пасажырамі завезлі ў міліцыю ў Дзяржынск. Былі складзеныя адразу некалькі пратаколаў. Аўтамабіль дастаўлены на штрафстаянку.


Здымак з архіву. Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі