Вы тут

Для серыяла "Чарнобыль" на "Беларусьфільме" арандавалі "адзенне савецкіх людзей"

HBO

Для амерыканскага міні-серыяла "Чарнобыль" на "Беларусьфільме" арандавалі "адзенне савецкіх людзей". Яно моцна адрознівалася ад таго, што ў той час насілі еўрапейцы, кажуць амерыканскія мастакі ў інтэрв'ю buro247.ru. Серыял прысвечаны катастрофе на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе. У ім дзейнічаюць і беларусы (напрыклад, "фізік-ядзершчык з Мінска Ульяна Хамюк").

Аўтары "Чарнобыля" хацелі, "каб усе касцюмы былі настолькі аўтэнтычныя, наколькі гэта магчыма". Узоры рабочай і медыцынскай уніформы шукалі на расійскіх сайтах. Гэтым займаліся рускамоўныя літоўцы. "Рэчы эпохі" шукалі і на "Беларусьфільме", і ў дзяржаўным архіве касцюмаў у Кіеве.

"Чарнобыль" ужо стаў самым рэйтынгавым серыялам у гісторыі. Яго апошні эпізод выйдзе 3 чэрвеня.