Даражэе праезд у грамадскім транспарце. Пачалі з Мінскай і Віцебскай абласцей

Кандуктар у Віцебску. Фота: TUT.by
Кандуктар у Віцебску. Фота: TUT.by

У Беларусі пачалося чарговае падаражанне праезду ў грамадскім транспарце. Першымі паднялі кошты Мінская і Віцебская вобласці. Гэта вынікае з рашэнняў, адпаведна, Мінскага аблвыканкама і Віцебскага аблвыканкама.

Горада Мінска падаражанне пакуль не датычыцца, але ёсць інфармацыя, што неўзабаве тарыфы вырастуць і там.

Кошт паездкі ў аўтобусе, тралейбусе і трамваі вырастае на 5 капеек. Квіткі на звычайныя і хуткасныя маршруты цяпер будуць каштаваць не 45, а 50 капеек, а квіткі на экспрэсныя маршруты — не 55, а 60 капеек. Такім чынам, праезд даражэе ў сярэднім на 10%.

Даражэюць таксама і праязныя на ўсе віды транспарту.

Рашэнні ўступаюць у сілу пасля афіцыйнага апублікавання — гэта значыць ад сёння, 20 кастрычніка 2017 года.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі