Даччынае прадпрыемства "Гомсельмаш" у Бранску губляе ў продажах і прыбытку

Сумеснае прадпрыемства АТ "Брансксельмаш"

Сумеснае прадпрыемства АТ "Брансксельмаш" / gomselmash.by

Сумеснае прадпрыемства "Брансксельмаш", адзін з заснавальнікаў якога — "Гомсельмаш", перажывае спад продажаў і зніжэнне прыбытку. Дакументы фінансавай справаздачнасці гэтага АТ знайшоў рэсурс "Флагшток". З дакументаў вынікае, што выручка прадпрыемства ў 2023 годзе ў параўнанні з 2022 годам упала на 7,6%. Чысты прыбытак скараціўся на 35,5% і склаў паводле вынікаў 2023 года 188,2 мільёна расійскіх рублёў.

Рэсурс адзначае, што нават пасля адыходу з Расіі замежных вытворцаў сельгастэхнікі ажывіць прадпрыемства не атрымліваецца. Апошнія пяць гадоў чыстыя актывы "Брансксельмаша" ўяўлялі сабой адмоўную велічыню. Паказчыкі фінансавай устойлівасці ніжэйшыя за дапушчальныя значэнні.

Адзначым, што сам "Гомсельмаш" не публікуе фінансавую справаздачнасць з 2022 года. Тым не менш кіраўніцтва гомельскага прадпрыемства сцвярджае, што ў 2023 годзе ў Расію прадалі больш за 1,5 тысяч адзінак тэхнікі, у тым ліку вырабленую на сумесных прадпрыемствах і вытворчасцях. Больш за тое, на "Гомсельмашы" сцвярджаюць, што ў параўнанні з 2022 годам аб'ём паставак вырас на 10%. Аднак фінансавая справаздачнасць даччынай кампаніі ў Расіі супярэчыць гэтым сцвярджэнням.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі