Да -6 будзе ў Беларусі ўначы 21 лістапада

Да -6 будзе ў Беларусі ўначы 21 лістапада

У суботу, 21 лістапада, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, пераважна без ападкаў, паведамляе Белгідрамет. 

Вецер будзе заходняй чвэрці ўмераны. Уначы прагназуецца 0...-6, удзень будзе ад 1 марозу да 4 цяпла.

У нядзелю надвор'е будзе воблачнае з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі — снег, мокры снег, па захадзе з дажджом. Прагназуецца слабая завіруха. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні парывісты, месцамі моцны парывісты. 

Уначы прагназуецца -5...+2°С, удзень сіноптыкі абяцаюць ад 0 да 7 са знакам "плюс".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі