Да +6 будзе ў Беларусі 16 студзеня
![Да +6 будзе ў Беларусі 16 студзеня](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/prahnoz-1501.jpg.webp?itok=YEeWMDCV)
У чацвер, 16 студзеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
У асобных раёнах пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі, пераважна — дождж. Уначы і зранку на асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні ўмераны, па поўначы парывісты.
Тэмпература паветра ўначы будзе -2...+3, удзень прагназуецца 1-6 градусаў цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.