Да +30°С і дажджы: якім будзе надвор'е ў бліжэйшыя дні

Прырода / dneprovec.by
Прырода / dneprovec.by

6 ліпеня беларускія сіноптыкі прагназуюць спёку да + 30 ° С і кароткачасовыя дажджы, перадае Белгідрамет.

Уначы ў панядзелак ападкаў не чакаецца, слупкі тэрмометраў пакажуць +14... +19°С. Раніцай і днём па паўночна-заходняй частцы Беларусі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер — паўднёва-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Паветра прагрэецца ад +24°С да +30°С.

З аўторка ў Беларусь прыйдзе пахаладанне. Днём 7 чэрвеня сіноптыкі прагназуюць +16 ... + 18°С. У сераду і чацвер — да +20°С. У пятніцу — да + 23°С. Верагодныя дажджы і навальніцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі