Да +24 прагназуюць у Беларусі ў пятніцу

Да +24 прагназуюць у Беларусі ў пятніцу

6 верасня ў Беларусі ўначы будзе малавоблачнае надвор'е без ападкаў. А ўдзень чакаецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет. 

У асобных раёнах пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Зранку месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер чакаецца паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні слабы да ўмеранага. 

Уначы тэмпература паветра будзе +7...+12, месцамі 4-6 вышэй за нуль. Удзень прагназуюць 18-24 цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі