У аўторак у Беларусі чакаецца да 18 градусаў марозу

У аўторак у Беларусі чакаецца да 18 градусаў марозу

Воблачнае з праясненнямі надвор'е будзе ў Беларусі 8 студзеня, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Месцамі пройдзе невялікі снег, чакаецца слабая завея. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны, часам парывісты.

Тэмпература паветра ўначы прагназуецца ад 7 да 12 градусаў ніжэй за нуль, пры праясненнях — 13-18 марозу. Удзень чакаецца -4...-10.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі