Да +10 чакаецца ў Беларусі бліжэйшымі днямі

Да +10 чакаецца ў Беларусі бліжэйшымі днямі

Цёплае надвор'е на гэтым тыдні прагназуюць у Беларусі сіноптыкі Белгідрамета.

17 снежня чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Пераважна па поўначы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку месцамі прагназуюцца слабыя туман і галалёд. Вецер будзе паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны, ноччу ў асобных раёнах парывісты. 

Уначы тэмпература паветра будзе ад 1 градуса марозу да 4 цяпла, удзень — 3-9 са знакам "плюс".

У сераду, 18 снежня, таксама захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Будзе пераважна без ападкаў. Месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер паўднёва-заходні ўмераны, днём у асобных раёнах Віцебскай вобласці — моцны парывісты. 

Уначы чакаецца ад 0 да +5, удзень будзе 3-10 цяпла.

19 снежня таксама пераважна без ападкаў. Месцамі чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўднёва-заходні ўмераны, уначы і зранку ў асобных раёнах Віцебскай вобласці — моцны парывісты. 

Уначы тэрмометры пакажуць -1...+4, удзень прагназуецца 1-6 цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі