Да +10 будзе ў аўторак

У аўторак, 18 лютага, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Уначы пераважна па паўднёва-ўсходняй палове, а ўдзень на значнай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Вецер будзе паўднёва-заходні парывісты, удзень па паўночна-заходняй палове — месцамі моцны парывісты. 
Уначы тэрмометры пакажуць 1-7 вышэй за нуль, удзень будзе да 4-10 цяпла.

У сераду, 19 лютага, захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы месцамі, а ўдзень па поўначы краіны прагназуюцца кароткачасовыя ападкі — пераважна мокры снег. Уначы і зранку на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні парывісты. Уначы чакаецца ад -2 да +3, удзень пацяплее да 2-8 вышэй за нуль.

20 лютага на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі — мокры снег і дождж. Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні ўмераны. Уначы тэмпература паветра будзе -3...+3, удзень прагназуецца 1-7 са знакам "плюс".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.