Цягнікі ў Расію стануць таннейшымі да 50% з 10 лютага

Кошт квіткоў на цягнікі ў рэйсах Беларусь-Расія з 10 лютага будзе зніжаны да 50%, паведаміў першы намеснік начальніка пасажырскай службы Беларускай чыгункі Андрэй Кашко.

Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, зніжаныя тарыфы будуць дзейнічаць на працягу ўсяго 2015 года. Пра гэта дамовіліся кіраўнікі беларускай і расійскай чыгунак.

Зніжэнне складзе да 50% практычна па ўсіх катэгорыях вагонаў, адзначыў Кашко. Напрыклад, кошты на квіткі ад Мінска да Масквы зменшацца на 200 тысяч — 1 мільён рублёў у залежнасці ад катэгорыі вагона. Дадатковыя зніжкі залежаць ад дня набыцця білета, месца размяшчэння пасажыраў у вагоне і г.д.

Прадстаўнік Беларускай чыгункі прызнаўся, што цяперашняе зніжэнне тарыфаў выкліканае занадта высокімі коштамі. "Сёння мы выйшлі з канкурэнтнага сегмента са сваімі коштамі на праезд", — канстатаваў спецыяліст.

Фота — open.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі