ЦВК Беларусі пачне разглядаць заявы ініцыятыўных груп 17 ліпеня

17 ліпеня Цэнтральная выбарчая камісія правядзе першае пасяджэнне па разглядзе заяў ініцыятыўных груп патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты.

У каментары БелаПАН сакратар ЦВК Мікалай Лазавік паведаміў, што ў гэты дзень плануецца разгледзець заявы, якія паступяць па 16 ліпеня ўключна. Дарэчы, 17 ліпеня — апошні дзень, у які прэтэндэнты на прэзідэнцкае крэсла яшчэ могуць падаць дакументы на рэгістрацыю сваіх ініцыятыўных груп. Потым на працягу пяці дзён ЦВК павінна разгледзець усе пададзеныя дакументы. Калі хтосьці з патэнцыйных кандыдатаў падасць дакументы 17 ліпеня, то ЦВК разгледзіць іх ужо на наступным тыдні.

Нагадаем, што сёння ў першай палове дня дакументы на рэгістрацыю пададзеныя ад імя Аляксандра Лукашэнкі. Яго ініцыятыўную групу ўзначальвае старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Арда.

На 15 ліпеня падачу дакументаў сваіх ініцыятыўных груп анансавалі кіраўнік Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Сяргей Калякін і старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі