Вы тут

ЦВК: Масавых парушэнняў падчас збору подпісаў няма

БЕЛТА

Цэнтрвыбаркам заяўляе пра адсутнасць масавых парушэнняў падчас збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты на выбарах у Палату прадстаўнікоў. Як заявіў БЕЛТА намеснік старшыні ЦВК Вадзім Іпатаў, збор подпісаў адбываецца арганізавана, з выкананнем Выбарчага кодэксу.

Ёсць асобныя парушэнні, але яны не з’яўляюцца масавыміт. Ініцыятыўным групам і канкрэтным вылучэнцам вынеслі каля 30 папярэджанняў. Парушэнні звычайна звязаныя з тым, што пікеты па зборы подпісаў “выходзяць за гэтыя рамкі”, патлумачыў Іпатаў.

Станам на 4 кастрычніка, кандыдатамі ў дэпутаты вылучыліся 283 чалавекі. Усяго ў выбарчыя камісія падалі 340 пакетаў дакументаў.

Вылучэнне кандыдатаў завяршаецца 7 кастрычніка. Выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць 17 лістапада, у Савет Рэспублікі —  7 лістапада.