“Cусветныя лідэры” збіраюцца пабудаваць авіярамонтны завод у Беларусі

Амерыканскія і нямецкія кампаніі збіраюцца пабудаваць авіязавод у Беларусі
Буйныя кампаніі Злучаных Штатаў і Нямеччыны гатовыя ўдзельнічаць у генеральным праектаванні і будаўніцтве новага авіярамонтнага завода ў Беларусі.  Праект будаўніцтва прадпрыемства ацэньваецца да 170 мільёнаў долараў.

Паводле словаў міністра транспарту і камунікацый Беларусі Уладзіміра Сасноўскага, згаданыя замежныя кампаніі з’яўляюцца “сусветнымі лідэрамі” і яны “могуць гарантаваць сертыфікацыю на адпаведнасць міжнародным патрабаванням, што з’яўляецца вельмі важным стратэгічным момантам”.

“Гэта значыць, па сутнасці, што гэтыя прадпрыемствы будуць у Беларусі дылерамі “Боінга” і “Аэробуса”, адзначыў міністр.

Бізнес‑план яшчэ распрацоўваецца і мусіць быць гатовы да сярэдзіны кастрычніка.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі