ЦСКА разграміў мінскае "Дынама" — 7:2

ЦСКА разграміў мінскае "Дынама" — 7:2

Мінскае "Дынама" пацярпела разгромнае паражэнне ад ЦСКА — 2:7 (1:2, 0:3, 1:2). Чарговы матч чэмпіянату КХЛ дынамаўцы правялі 13 кастрычніка ў Маскве з адным з лідараў Заходняй канферэнцыі. Армейцы знялі ўсе пытанні ўжо ў другім перыядзе, калі забяспечылі камфортны разрыў у ліку. Яны закідвалі шайбы на любы густ — перавага гаспадароў пляцоўкі ў класе была відавочнай, а мінчукі проста апусцілі рукі. На трэці перыяд замест Скрывенса браму абараняў Карнавухаў, але і ён прапусціў двойчы. Шайбы ў мінскага "Дынама" на рахунку Камарова і Мацярухіна.

Гэта другое запар разгромнае паражэнне беларускага клуба ў КХЛ. У папярэднім матчы дынамаўцы прайгралі ў гасцях піцерскаму СКА з лікам 2:6. У "Дынама" пасля 17 матчаў засталося 32 ачкі, яно займае пятае месца ў Заходняй канферэнцыі. 15 кастрычніка адбудзецца гасцявы паядынак у Чарапаўцы з камандай "Северсталь".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі