Ціханоўская пракаментавала суд у Мінску над супрацоўнікамі TUT.by

Людміла Чэкіна і Марына Золатава ў судзе, 9 студзеня 2023-га / БЕЛТА
Людміла Чэкіна і Марына Золатава ў судзе, 9 студзеня 2023-га / БЕЛТА

Святлана Ціханоўская пракаментавала закрыты суд у Мінску над супрацоўнікамі TUT.by. Яна назвала іх "гонарам беларускай журналістыкі". "У любой нармальнай дзяржаве яны атрымлівалі б прэміі за прафесіяналізм, а не сядзелі б за кратамі, — піша Ціханоўская. — Але Беларусь сёння — гэта не нармальная дзяржава".

Святлана Ціханоўская ўпэўнена, што "праўда ўсё роўна пераможа", але трэба "дапамагчы праўдзе перамагчы".

Крымінальную справу разглядае Мінскі гарадскі суд. На лаве падсудных палітзняволеныя — гендырэктар кампаніі "ТУТ БАЙ медыя" Людміла Чэкіна і галоўны рэдактар партала TUT.BY Марына Золатава. Іх абвінавачваюць ва "ўхіленні ад выплаты падатка", "распальванні нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці", "распаўсюдзе матэрыялаў, якія ўтрымліваюць публічныя заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі і кіраўніцтве імі". Абвінавачанымі па справе праходзяць яшчэ тры супрацоўніцы кампаніі: журналісткі Вольга Лойка і Алена Талкачова, а таксама юрыстконсульт Кацярына Ткачэнка. Яны былі вызваленыя з-пад варты і пакінулі Беларусь.

Чэкіна і Золатава знаходзяцца за кратамі з 18 траўня 2021 года.

Ціханоўская пракаментавала суд у Мінску над супрацоўнікамі TUT.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі