Ціханоўская збіраецца ў Чэхію — запланаваная яе сустрэча з прэм'ерам краіны

Святлана Ціханоўская / @ tsikhanouskaya​
Святлана Ціханоўская / @ tsikhanouskaya​

Святлана Ціханоўская ў пачатку чэрвеня зробіць рабочы візіт у Чэхію, паведамілі у яе штабе. Паездка запланаваная на 7-10 чэрвеня.

Запланаваныя сустрэчы з прэм'ер-міністрам краіны Андрэем Бабішам, кіраўніком МЗС Якубам Кулганекам, старшынёй Сената Мілашам Выстрчылам і старшынёй Палаты дэпутатаў Радэкам Вондрачэкам. Мяркуецца таксама, што Святлана Ціханоўская выступіць на пленарнай сесіі чэшскага Сената.

На сустрэчах гаворка пойдзе пра тое, што адбываецца ў Беларусі, і пра тое, што можна зрабіць, каб аказаць ціск на рэжым. Будзе абмяркоўвацца і пытанне незалежных СМІ — у прыватнасці, як можна абараніць журналістаў, а таксама якую падтрымку аказаць медыя, праваабаронцам і пацярпелым беларусам.

Запланаваная таксама сустрэча Святланы Ціханоўскай з беларусамі, якія пацярпелі падчас паслявыбарчых пратэстаў і прыехалі ў Чэхію па медыцынскай праграме "MEDEVAC". У рамках гэтай праграмы з мінулага жніўня, паводле звестак "Deutsche Welle", на лячэнне і рэабілітацыю туды змаглі выехаць каля 60 беларускіх грамадзян.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі