Ціханоўская пра заяву Лукашэнкі: гэта новы ўзровень адрыву ад рэальнасці

Ціханоўская пра заяву Лукашэнкі: гэта новы ўзровень адрыву ад рэальнасці

Святлана Ціханоўская пракаментавала анансаванае "закрыццё межаў" з Польшай і Літвой. Пра яго напярэдадні заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Лукашэнка ўжо палохаў нас неіснуючымі ворагамі, абвінавачваў мірных людзей у гвалце, а сапраўдных патрыётаў — у здрадзе Радзімы, піша Ціханоўская ў Telegram. — Але тое, што ён учора нагаварыў пра закрыццё межаў — гэта новы ўзровень адрыву ад рэальнасці".

Святлана Ціханоўская лічыць, што "гэта словы слабога чалавека з яго ўласнага ўяўнага свету". "Не слухайце і не звяртайце ўвагі на тое, што кажа Лукашэнка", — заклікае яна і падкрэслівае: яму нельга давяраць.

"Усе нашы суседзі — нашы сябры, — піша Ціханоўская. — Усе беларусы — адзін народ".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі