Ці звяртацца ў суд за апублікаваны сцэнар "Авеля", вырашыць яго аўтар

Нагадаем, 2 лютага на сайце "Хартыя’97" з’явіўся поўны сцэнар фільму "Авель". Гісторыя распавядае пра тое, як місіянеры з магутнай таемнай міжнароднай арганізацыі з дапамогай службы бяспекі кіраўніка Беларусі  спрабуюць выратаваць свет.



Па словах Ігрушы, апублікаваны тэкст з'яўляецца "адной з версій сцэнарыя", якіх на сённяшні дзень шэсць. "Гэта адна з першых версій, чарнавік, які адрозніваецца ад канчатковага сцэнару, як зямля і неба", — перадае БелаПАН яго словы.



"Пасля першых пробаў увосень сцэнар быў раздадзены цэламу шэрагу асоб, але з таго моманту ён зведаў шмат зменаў, — растлумачыў прадзюсар. — Простыя людзі, падправіўшы чарнавік, спрабуюць выдаць яго за нейкае глупства. Цяпер мы ведаем, хто гэта зрабіў (перадаў тэкст сайтам), але мы не будзем займацца помстай, проста мы зробім свае высновы ".



Ігруша падкрэсліў, што аўтарскія правы кампаніі, якая стварае фільм, парушаныя не былі, бо "Нонстоп медыя" набыла "канчатковую версію сцэнарыя". Правы на прамежкавы варыянт сцэнара, "нават на чарнавік, належаць аўтару сцэнара, які жыве ў ЗША і працуе ў Галівудзе". Як гаварылася раней, гэта ураджэнец Расіі Раман Макушаў, які скончыў Нью-Ёркскую акадэмію кінамастацтва.



Нагадаем, што ў каментары Еўрарадыё зранку 3 лютага іншы прадзюсар фільма "Авель" Сяргей Ждановіч заявіў, што яшчэ вырашае, ці падаваць у суд за публікацыю “сцэнара” фільма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі