Ці ёсць сэнс спрачацца з людзьмі, якія падтрымліваюць вайну ва Украіне?

Людзей, якія безагаворачна ўхваляюць пуцінскі "ўра-патрыятызм", у народзе называюць "ватнікамі" / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Людзей, якія безагаворачна ўхваляюць пуцінскі "ўра-патрыятызм", у народзе называюць "ватнікамі" / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Уварванне войскаў РФ ва Украіну частка насельніцтва Расіі апраўдвае "барацьбой з нацыстамі" і "вызваленнем Данбаса". Фота разбураных гарадоў і забітых мірных жыхароў не памяншаюць ваяўнічага запалу гэтых людзей. Абаронцаў агрэсіўнай палітыкі Пуціна не бянтэжыць нават тое, што вайна прыносіць гора не толькі ва ўкраінскія, але і ў расійскія сем'і.

Градус нянавісці да ўкраінцаў падтрымліваюць улады РФ, якія нястомна паўтараюць мантры пра "фашыстаў-бандэраўцаў". Ці ёсць шанец наставіць на розум расіян і беларусаў, якія падпадаюць пад масіраваную атаку прапаганды? Ці варта іх пераконваць?

Есть ли смысл спорить с людьми, которые поддерживают войну в Украине?

— Мне здаецца, што варта. Нават не тое каб пераконваць, а спрабаваць размаўляць і спрачацца, — расказвае Еўрарадыё палітолаг, дырэктар інстытута палітычных даследаванняў "Палітычная сфера" Андрэй Казакевіч. — Але трэба пазбягаць канфліктнай лексікі, нейкіх абвінавачанняў.

Не трэба думаць, што яны ўсе аднолькава перакананыя ў прапагандзе. Частка можа сумнявацца. Ёсць людзі, якіх нельга пераканаць сёння, калі ёсць эйфарыя вайны. Але гэта не значыць, што іх нельга пераканаць праз паўгода. Тады, магчыма, будзе адчувальны эфект санкцый або чалавек атрымае такую самую інфармацыю яшчэ ад дзвюх-трох крыніц.

Такога роду спрэчкі значна лепш дапамагаюць зразумець пазіцыю іншага боку, яго аргументы. Гэта важна для далейшай інфармацыйнай працы з такімі людзьмі. Урэшце, калі мы з імі не камунікуем, то пра іх можа скласціся ўражанне як пра безнадзейных "ватнікаў", гатовых забіваць украінцаў. Гэтаксама, як іх прапаганда стварае вобраз шалёных "бандэраўцаў-неанацыстаў".

Есть ли смысл спорить с людьми, которые поддерживают войну в Украине?
Кіеў, Абалонскі раён, 14 сакавіка 2022 года. Цяжка ўявіць, што жыхары разбураных дамоў сардэчна сустрэнуць "вызваліцеляў" / "Всевидящее ОКО"

"Восем гадоў бамбавання Данбаса" і іншыя гісторыі

Можа быць, ёсць аргументы, козыры, якія трэба адразу выкладваць у размове з адурманеным прапагандай чалавекам?

— Напэўна, асноўны аргумент — "Расія ўварвалася ў іншую краіну". Калі хацелі бяспекі для Данбаса, то можна было, напэўна, разбамбіць тыя часці, якія знаходзяцца каля яго. Але ў выніку войскі РФ дзейнічаюць на тэрыторыі Украіны, і гэта факт агрэсіі, — кажа Андрэй Казакевіч. — Ідзе масавы абстрэл жылых кварталаў, гінуць цывільныя. Калі вы кажаце, што на Данбасе восем гадоў гінулі людзі, то, напэўна, вашы дзеянні павінны былі быць накіраваныя на тое, каб спыніць забойствы, а не пазабіваць за некалькі тыдняў тысячы людзей. Трэба паказваць, якія цяпер ва Украіне разбурэнні, што ўсё гэта вельмі сур'ёзна.

Важна разумець, што прапаганда не заўсёды рацыянальная. Сучасная расійская і беларуская прапаганда будуецца на тым, каб часта паўтараць нейкі тэзіс. Калі ён паўтараецца пастаянна, то для некаторых людзей гэта становіцца часткай іх рэальнасці.

Есть ли смысл спорить с людьми, которые поддерживают войну в Украине?
Таксама "аб'ект вайсковай інфраструктуры"? / СУСПІЛЬНЕ НОВИНИ

Вайна без мэты і сэнсу

— Важна гаварыць пра тое, што ў іх [агрэсараў. — Еўрарадыё] няма мэты, — працягвае пералічваць антываенныя довады Андрэй Казакевіч. — Яны хочуць дэмілітарызацыі/дэнацыфікацыі, але што гэта такое? Што вы будзеце рабіць з Украінай? Дзяліць яе на часткі, ставіць марыянеткавы ўрад, праводзіць дэмакратычныя выбары?

А што, калі на гэтых выбарах перамогуць тыя самыя палітычныя сілы? Уся гэтая аперацыя не мае мэты. Вы казалі, што ні на кога не нападаеце. А ў выніку здзейснілі вераломны напад. Без абвяшчэння таго, што пачынаецца аперацыя, без вылучэння папярэдніх ультыматумаў.

Есть ли смысл спорить с людьми, которые поддерживают войну в Украине?
Бацькі выносяць дзяцей з разбуранай радзільні ў Марыупалі / AP / Evgeniy Maloletka / Mstyslav Chernov

"Людзі-халопы"

Прапаганда прапагандай, але адкуль у "пуціноідах" столькі нянавісці і злосці? Не з'явілася ж яна раптам. Які псіхалагічны партрэт тых, хто прагне вайны?

Есть ли смысл спорить с людьми, которые поддерживают войну в Украине?

— Гэтыя людзі ніколі не жылі ва ўмовах свабоды, яны жылі ва ўмовах таталітарызму і аўтакратыі, — кажа прафесар-псіхолаг Уладзімір Янчук. — Калі няма досведу, то ўзнікае своеасаблівая падпарадкаванасць. Людзі дэлегуюць сваю свабоду кіраўніку, які ўспрымаецца царом. І такіх людзей шмат.

Гэтыя людзі ніколі нікуды не выязджалі. Яны жывуць у краіне, якая вялікая геаграфічна. У іх узнікае ілюзія, што не толькі вялікая краіна, але і яны вялікія. Яны ніколі не бралі ўдзелу ў прыняцці самастойных рашэнняў. Гэта людзі, якія не прывыклі да свабоды, людзі-халопы. У Расіі вялікая колькасць людзей, якія вераць у цара-бацюшку.

Есть ли смысл спорить с людьми, которые поддерживают войну в Украине?
Чорны гумар — рэакцыя грамадства на агрэсію Расіі / t.me/ukrnastup

А як наконт расійскіх знакамітасцяў і бізнесменаў? Яны рэгулярна падарожнічаюць і, тым не менш, пакланяюцца "цару".

— Гэта людзі пры ўладзе, як прыкарытнікі ў Аляксандра Рыгоравіча, — адказвае псіхолаг. — Яны выдатна разумеюць, што пакуль яны спяваюць у гэтую дудку, то атрымліваюць матэрыяльныя даброты. Плюс на гэтых людзей хапае кампрамату. Таталітарная ўлада набірае кампрамат, прывязвае чалавека і робіць яго залежным ад сябе. Да таго ж гэтыя людзі разумеюць, што яны могуць выжыць толькі пры гэтай уладзе.

 

"У Расіі з раніцы да вечара вам кажуць пра ворагаў"

У сацсетках смерці ўкраінцам жадаюць расійскія хатнія гаспадыні і нават людзі паважнага ўзросту. А адкуль у іх такая крыважэрнасць?

Есть ли смысл спорить с людьми, которые поддерживают войну в Украине?
Прыклад аднаго з "дружалюбных" каментароў ад расійскіх карыстальнікаў "Аднакласнікаў" / Еўрарадыё

— Калі б вы жылі ў Расіі і паслухалі сродкі масавай прапаганды, вы б свята паверылі ва ўсё, — тлумачыць Уладзімір Янчук. — Альтэрнатыўных крыніц для многіх няма. Бабулі ў інтэрнэт не ходзяць. Велізарная колькасць людзей звязаная з інтэрнэтам пастолькі паколькі. Прапагандысцкая машына ў Расіі адладжаная ад і да. Вам з раніцы да вечара гавораць пра ворагаў. Вам унушаюць, што жывецца добра і абаронена. Што ўвесь свет толькі і думае пра тое, як дарвацца да вашых багаццяў і захапіць гэтую тэрыторыю.

Не забывайце, што ў гэтай культуры, вольна або міжвольна, вельмі сур'ёзны вялікадзяржаўны шавінізм. З псіхалагічнага пункту гледжання гэта комплекс непаўнавартасці, які ўключае механізм абароны. Гэтыя людзі спрабуюць пераканаць сябе, што яны моцныя. І гэты шараговы грамадзянін, падкрэслю, не вельмі адукаваны.

 

Хлусня рана ці позна раскрыецца

Няўжо "пуціноіды" асуджаныя назаўжды застацца ў пастцы прапаганды?

— Цяперашняя сітуацыя вельмі дэструктыўная. Але, з майго пункту гледжання, ёсць і пазітыў. Яны нарэшце атрымаюць нейкае цвярозае ўяўленне пра тое, што такое войска, эканоміка. Пакуль санкцыі не пачалі працаваць [у поўную меру. — Еўрарадыё], гэтыя вынікі не адчуваюцца відавочна. Чаму? Таму што ўсё хаваецца прапагандысцкай машынай.

Але тут пачынае працаваць сарафаннае радыё. Пачалі прыходзіць труны, іх шмат. Калі няма інфармацыі, то ідуць чуткі панічнай уласцівасці. І цяпер там усё пачне развівацца сур'ёзна, — рэзюмуе псіхолаг Уладзімір Янчук.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі