Вы тут

Ці выпадкова Лукашэнка "наехаў" на Пуціна і чым гэта скончыцца?

Фота: www.kommersant.ru

Пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якое прайшло 6 снежня ў Санкт-Пецярбургу, запомніцца не прынятымі там рашэннямі, а рэплікамі і заявамі кіраўніка Беларусі. Спачатку Аляксандр Лукашэнка публічна запярэчыў Уладзіміру Пуціну наконт “братэрскага кошту” на расійскі газ для нашай краіны. Потым прызнаўся ў тым, што папрасіў прабачэння ў расійскага калегі за сваю нястрыманасць. І ўрэшце заявіў, што практычна дасягнутая дамоўленасць наконт кандыдатуры новага кіраўніка АДКБ, што вымушаны быў абвяргаць армянскі бок.

Эмацыйнай ці загадзя прадуманай была рэакцыя Аляксандра Лукашэнкі на словы Уладзіміра Пуціна пра ўмовы паставак расійскага газу ў Беларусь? Навошта ўвогуле было распачынаць “газавую пікероўку”? Якое пытанне на самой справе імкнуўся вырашыць такім чынам кіраўнік Беларусі? Ці маглі ў Пецярбургу падчас гэтага пасяджэння вырашаць пытанне новага старшыні АДКБ?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць палітолаг Валерый Карбалевіч і кіраўнік аналітычнага праекта Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў.

На Еўрарадыё - палітолаг Валерый Карбалевіч і кіраўнік аналітычнага праекта Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў.

Слухаць ці запампаваць падкаст эфіру ніжэй.