Ці стаў саміт NATO “правальным” для Украіны — эфір са Ступаком

Іван Ступак / фота з архіва
Іван Ступак / фота з архіва

Два дні як скончыўся саміт NATO, і эмоцыі, што віравалі вакол прынятых на ім рашэнняў, крыху сцішыліся. Ва Украіне ўжо больш абмяркоўваюць ваенную дапамогу, якую УСУ атрымаюць ад заходніх патрнёраў, а не няспраўджаныя надзеі пра імгненнае ўступленне Украіны ў Альянс ці пікіроўку Зяленскага і міністра абароны Вялікабрытаніі. Што да самой рэзалюцыі, прынятай у Вільні, то там згадваецца і Беларусь. І нібыта працягам гэтай згадкі сталі словы ўкраінскага генерала Наема пра тое, што “па той бок мяжы (у Беларусі) ва Украіны сяброў няма”...

Якія галоўныя высновы па выніках саміту NATO і ці мелі падставы спадзяванні наконт прыняцця Украіны ў Альянс проста цяпер? Што адбываецца на ўкраінска-беларускай мяжы — як у ваенным, так і ў палітычным плане? Ці сапраўды контрнаступ Украіны “запаволіўся” і як яго хуткасць звязаная з заходняй падтрымкай УСУ? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны аналітык, эксперт украінскага Інстытута будучыні, былы супрацоўнік СБУ Іван Ступак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі