Ці пераканаюць дзяржСМІ беларусаў, што ядзерка — гэта ок? Стрым з Сідорскай
![Ірына Сідорская / Еўрарадыё](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/photo_2023-06-22_11-38-33.jpg.webp?itok=DKNte9u-)
Ірына Сідорская / Еўрарадыё / Еўрарадыё
Як бы ні стараліся дзяржмедыя, беларусы ніяк не могуць прыняць ідэю, што ядзерная зброя — гэта ок. Прынамсі, пра гэта сведчыць веснавая апытанка Chatham House: размяшчэнне расійскіх зарадаў у Беларусі падтрымлівае ўсяго 25% грамадзян нашай краіны.
Таму ў ход ідуць нават... прадстаўнікі абласных філіялаў Чырвонага крыжа. Напрыклад, кіраўніца гомельскага аддзела ездзіць па вёсках і распавядае людзям, як гэта крута, што ў краіне будзе ядзерная зброя. І кажа, што людзі ўдзячныя Расіі за такі "падарунак".
Наколькі насамрэч у дзяржмедыя атрымалася прыцягнуць увагу беларусаў да гэтай тэмы? Хто цяпер вайжнейшы для беларускай прапаганды — Лукашэнка ці Пуцін? Як бацькам гаварыць з дзецьмі, якіх возяць у вайсковыя часці пагуляцца са зброяй? Пра гэта ды іншае размаўляем з медыяэксперткай, прафесаркай Ірынай Сідорскай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.