Ці дапаможа бацькоўскі кантроль над войскам перамагчы дзедаўшчыну?

Ці дапаможа бацькоўскі кантроль над войскам перамагчы дзедаўшчыну?

Перамагчы дзедаўшчыну сваімі сіламі армія не здольная, перакананыя прадстаўнікі грамадскага сектара і бацькі салдат, што служаць у беларускім войску. І настойваюць на неабходнасці грамадскага кантролю над сектарам бяспекі. Генералы на такі кантроль не згодныя. Хоць у суседніх краінах ён ёсць, і да аслаблення баяздольнасці арміі гэта не прывяло.

Для чаго патрэбны грамадскі кантроль над арміяй і ці сапраўды ён дапаможа справіцца з дзедаўшчынай? Ці толькі для таго, каб выкараніць пазаўстаўныя адносіны, такі кантроль неабходны? Як перамагчы супраціўленне генералітэту ініцыятывам грамадскай супольнасці? Ці магчымы такі кантроль у Беларусі?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць былы міністр абароны Малдовы Віярэл Чыбатару і кіраўнік аналітычнага праекта Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі