Ці чакаць канстытуцыйнага акта аб аб’яднанні Беларусі і Расіі?

Ці чакаць канстытуцыйнага акта аб аб’яднанні Беларусі і Расіі?

Масква даслала афіцыйнаму Мінску свае прапановы па “паглыбленні інтэграцыі Беларусі і Расіі ў межах Саюзнай дзяржавы”. Што гэта за прапановы — не паведамляецца. Са слоў прэм’ер-міністра Беларусі вядома толькі, што як мінімум 30 % расійскіх прапаноў непрымальныя для беларускага боку. Але што змяшчаецца ў тых “непрымальных” для нас прапановах, міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей адмаўляецца ўдакладняць.

Ці варта давяраць інфармацыі пра падрыхтоўку канстытуцыйнага акта, якім узаконяць аб’яднанне Беларусі і Расіі? Чаму беларускія ўлады ўпарта не хочуць раскрываць падрабязнасці расійскіх прапаноў па “паглыбленні інтэграцыі”? Што можа быць у тых 30 % прапаноў, якія непрымальныя для беларускага боку?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Цэнтра стратэгічных і геапалітычных даследаванняў Арсеній Сівіцкі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі