Вы тут

Чыноўнікі спісалі запазычанасць і правялі святло ў кватэру гераіні Еўрарадыё

Кацярына Юшчанка / Еўрарадыё 

Пасля публікацыі на Еўрарадыё барысаўскія ўлады хутка вырашылі праблему, з якой звярнулася да нас барысаўская маці-адзіночка Кацярына Юшчанка. Жанчыну разам з 10-гадовым сынам перасялілі ў кватэру, адрэзаную ад электрасетак, на якой “вісела” вялізная запазычанасць за электрычнасць. 

Кацярына не ведала пра гэта — і аформіла жыллё на сябе. А чыноўнікі вырашылі не праводзіць туды электрычнасць, пакуль яна не выплаціць доўг — ці не дакажа, што запазычанасць узнікла пры папярэднім гаспадару.

На наступны дзень пасля публікацыі ў кватэру Кацярыны Юшчанка правялі святло, а запазычанасць пагасілі. Пра гэта Кацярына расказала нам раніцай 20 студзеня:

“Ужо ў пятніцу [17 студзеня. — Еўрарадыё] быў загад, каб усё было выпраўлена. Запазычанасць спісалі, святло правялі. Як мне растлумачылі, нібыта суседзі абрэзалі кабель (хаця ён быў пад напружаннем), таму не было святла. А пра запазычанасць увогуле нічога не тлумачылі. Дзякуй вам вялікі”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.