Чыноўнікі падлічылі, колькі каштуе сабраць дзіця ў школу

Сюды ўваходзяць вопратка, абутак і школьныя прыналежнасці. Сабраць у школу старшакласніка будзе даражэй: яго аптымальная экіпіроўка каштуе ад 1 мільёна 660 тысяч рублёў да 4 мільёнаў 190 тысяч рублёў. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкаму са спасылкай на інфармацыю галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкаму.



Па 10 верасня продаж дзіцячай вопраткі, абутку, вучнёўскай галантарэі, канцылярскіх і папярова-белавых тавараў у максімальна пашыраным асартыменце ажыццяўляюць 24 арганізацыі гандлю, у тым ліку 45 крам горада.



Апроч таго, у 370 арганізацыях гандлю харчовай і нехарчовай сеткі будзе арганізаваны продаж асобных тавараў для школы. Будуць працаваць і школьныя базары. Да гандлю такімі таварамі падключыліся і гіпермаркеты.



Згодна з прагнозамі спецыялістаў камітэта па адукацыі Мінгарвыканкаму, у надыходзячым навучальным годзе за парты сталічных школ, гімназій і ліцэяў сядзе каля 157 тысяч вучняў, з якіх болей за 17,8 тысяч — першакласнікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі