Вы тут

Чым сёння дыхае беларускае студэнцтва?

Дар'я Рублеўская / з асабістага архіва

Беларускія студэнты масава ўдзельнічалі ў леташніх пратэстах — і масава пацярпелі ад рэпрэсій. Сотні прайшлі праз ізалятары, дзясяткі — праз крымінальныя справы. Гэта ўсё справакавала студэнцкую эміграцыю з краіны.

Ці супакоіліся беларускія студэнты, ці змірыліся са станам справаў, ці прынялі бравурную дзяржаўную ідэалогію ў моладзевай галіне? Як складваюцца лёсы тых, хто трапіў у эміграцыю, як яны ўзаемадзейнічаюць паміж сабой? Ці ёсць кантакт з тымі, хто застаўся ў краіне? Пра гэта ўсё размаўляем з актывісткай Задзіночання беларускіх студэнтаў, а цяпер сяброўкай Нацыянальнага моладзевага савета РАДА Дар'ей Рублеўскай.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.