Вы тут

Чым цікавы другі альбом гурта The Road Dogs Belarus?

Вокладка альбома "Circle of Blues"

Блюзавы гурт The Road Dogs Belarus выдаў свой другі альбом пад назвай "Circle of Blues". Які стаў сапраўдным міжнародным праектам. І справа нават не ў тым, што альбом выдадзены на польскім лэйбле Flower Records. У запісе бралі ўдзел польскі музыка Міхал Келак і гітарыст з ЗША Майкл Уорд.

Чым, апроч запісу ў Польшчы і ўдзелу ў праекце замежных музыкантаў, адметны новы альбом The Road Dogs Belarus? Чаму для запісу быў абраны польскі лэйбл? Ці блізкая беларусам блюзавая музыка?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць адзін з заснавальнікаў гурта The Road Dogs Belarus Вадзім Галіулін, бубначом Максімам Арчанкам і найлепшы блюзавы харпер Польшчы Міхал Келак.

Трансляцыю са студыі можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі"

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.