Вы тут

Чым "Беллегпраму" перашкаджаюць крамы сэканд-хэнд?

Анатоль Шумчанка / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

Старшыня канцэрна “Беллегпрам” Таццяна Лугіна заявіла, што гандаль сэканд-хэндам у краіне патрабуе “дадатковага рэгулявання”. На думку чыноўніцы, якая зусім нядаўна ўзначальвала пінскае “Палессе”, неабходна разабрацца з тым, што рэальна ўваходзіць у “падкатэгорыю сэканд-хэнд”, на якіх умовах гэтыя тавары трапляюць у Беларусь і якімі пошлінамі абкладаюцца.

У чым сапраўдная цікавасць кіраўніцы "Беллегпрама" да сэканд-хэнду? Ці толькі ў наяўнасці на беларускім рынку вялікай колькасці крам, што гандлююць такім таварам, прычына цяжкасцяў, што перажываюць прадпрыемствы канцэрна? Ці можна імкненне “рэгуляваць” гандаль сэканд-хэндам лічыць чарговым наступам дзяржавы на індывідуальных прадпрымальнікаў?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Перспектыва” Анатоль Шумчанка.