ЧС па хакеі: Нямеччына адолела Казахстан па булітах (відэа)

Дзве каманды з групы “В” спаборнічалі на роўных. Лік адкрыў казахстанскі хакеіст Андрэй Гаўрылін на 11-х хвіліне, але немцы перахапілі ініцыятыву і пад канец першага перыяду зраўнялі лік, дзякуючы Матыясу Плахце — 1:1.



Хоць нямецкая зборная і валодала ініцыятывай у другім перыядзе, закінуць шайбу ў браму супернікаў яна не змагла. У заключным перыядзе галкіпер казахаў быў пільным і пераможца не вызначыўся. Тое самае было ў авертайме, але ў серыі булітаў немцы ўсё ж змаглі абысці канкурэнтаў. Вынік матчу Казахстан — Нямеччына — 1:2.


Нагадаем, што сёння таксама згулялі Нарвегія і Італія — 3:0.

 Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі