Чэргаў на беларуска-ўкраінскай мяжы больш няма

Чэргаў на беларуска-ўкраінскай мяжы больш няма

Пункт пропуску "Новыя Ярылавічы" на беларуска-ўкраінскай мяжы працуе ў звычайным рэжыме, доступ да яго адкрыты. Увечары 21 лістапада ўкраінскія пратэстоўцы перапынілі сваю акцыю, паведамляе tut.by.

Па словах памежнікаў, каля 19.30 пратэстоўцы сталі ад'язджаць ў бок Чарнігава. "Нацгвардыя не дапусціла новага блакавання дарогі, некалькі пратэстоўцаў спакавалі ў аўтазак. Пакуль на кропцы нікога няма", — цытуе tut.by словы сваёй крыніцы на мяжы.

Праца пункту "Новая Гута" на беларускім баку нармалізавалася з вечара 21 лістапада. "Чэргаў з легкавых аўто, аўтобусаў і грузавікоў на мяжы няма", — пацвердзіў афіцыйны прадстаўнік Памежнага камітэта Антон Бычкоўскі.

Як паведамлялася раней, украінцы пратэставалі супраць новаўвядзення, прынятага Вярхоўнай Радай, — штрафаў за парушэнне тэрміну знаходжання аўто з замежнай рэгістрацыяй у рэжыме транзіту. Ва Украіне паводле афіцыйнай інфармацыі каля 3 мільёнаў такіх аўтамабіляў. Іх уладальнікі (так званыя "еўрабляхары") незадаволеныя такім рашэннем улады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі