Вы тут

Чэмпіянат Беларусі па гандболе скончаны датэрмінова — золата ў БГК

БГК імя Мяшкова / meshkovbrest.by

Беларуская федэрацыя гандбола вырашыла датэрмінова завяршыць мужчынскі чэмпіянат краіны. Гэта звязана з пандэміяй COVID-19 і рэкамендацыямі Еўрапейскай федэрацыі гандбола, паведамляе сайт БФГ.

Зыходзячы з бягучага становішча каманд у турнірнай табліцы, золата дасталося "Брэсцкаму гандбольнаму клубу імя Мяшкова", серабро — мінскаму "СКА", а бронза —магілёўскаму клубу "Машэка". Гэта значыць, што БГК ім. Мяшкова стаў 12-разовым чэмпіёнам краіны!

Нагадаем, што ў Беларусі па-ранейшаму праходзяць некаторыя спартовыя спаборніцтвы. Напрыклад, чэмпіянат краіны па футболе не быў спынены ці адменены — у адрозненне ад іншых краінаў Еўропы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.