Чэмпіянат Беларусі па футболе пачаўся з перамог БАТЭ і “Гомеля”

10 красавіка адбыліся першыя два матчы 1-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. “Гомель” прымаў на сваім полі бабруйскую “Белшыну” і перамог яе. Асабліва моцнага супраціву з боку гасцей не было. Лік адкрыўся ўжо на 16-й хвіліне голам Аляксей Цеслюка. На 33-й хвіліне поспех гаспадароў замацаваў Павел Сітко. З таго моманту лік матчу не змяняўся ажно да фінальнага свістка — 2:0.

БАТЭ згуляў на “Барысаў-Арэне” з мазырскай “Славіяй”, якая сёлета вярнулася ў элітны дывізіён. Перамога гаспадароў была сціплай — 1:0. Аўтарам гола стаў легіянер барысаўчан Філіп Младзенавіч.

Заўтра, 11 красавіка адбудуцца астатнія матчы 1-га тура чэмпіянату: “Нёман” прыме мінскае “Дынама”, “Шахцёр” — “Слуцк”, “Тарпеда-БелАЗ” згуляе з брэсцкім “Дынама”, “Мінск” сустрэнецца з “Нафтанам”, а “Граніт” — з “Віцебскам”.

Фота: football.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі