Чатыры станцыі трэцяй лініі мінскага метро плануецца адчыніць у 2019 годзе

Чатыры станцыі трэцяй лініі мінскага метро плануецца адчыніць у 2019 годзе

У 2019 годзе плануецца адчыніць чатыры станцыі трэцяй лініі мінскага метрапалітэна. Пра гэта са словаў начальніка КУП "Дырэкцыя па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна" Паўла Царуна перадае БЕЛТА.

Па яго словах, найперш плануецца адчыніць станцыі "Кавальская Слабада", "Вакзальная", "Плошча Францішка Багушэвіча" і "Плошча Юбілейная". Сярод іх два перасадачныя вузлы — "Вакзальная" і "Юбілейная". На "Кавальскай Слабадзе" і "Вакзальнай" ужо прыступілі да аздобных работаў.

Царун паведаміў, што будаўніцтва трэцяй лініі метрапалітэна ідзе пераважна ў адпаведнасці з графікам. На ўсім участку цяпер у тры змены вядуцца будаўніча-мантажныя работы. Пабудаваны левы перагонны тунэль паміж станцыямі "Вакзальная" і "Плошча Юбілейная" працягласцю 1610 м, са жніўня пачаты правы тунэль.

На нядаўняй сесіі Мінгарсавету на 2017 год было вылучана дадаткова каля 53 млн рублёў з гарадскога бюджэту. У выніку агульная гадавая сума склала больш за 153 млн рублёў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі