Вы тут

Чатыры чалавекі загінулі пры землятрусе ў Албаніі

Землятрус у Албаніі / Reuters

У Албаніі ў ноч на 26 лістапада адбыўся землятрус магнітудай у 6,4 бала. Ахвярамі стыхіі сталі не менш за чатыры чалавекі, траўмы атрымалі яшчэ 150, перадае Радыё "Свабода".

Геалагічная служба ЗША ўдакладніла, што эпіцэнтр землятрусу быў у 30 км ад сталіцы краіны — Тыраны. Крыніца штуршкоў размяшчалася на глыбіні 20 км. Пасля асноўных штуршкоў адбыліся яшчэ некалькі — афтэршокі. Пры гэтым  адзін з іх дасягаў магнітуды ў 5,3 бала.

Землятрус разбурыў прынамсі тры шматкватэрныя дамы і станцыю электраразмеркаваньня ў Тумані, а таксама рэстарацыю ў Дурэсі.

Дарэчы, у верасні ў Албаніі ўжо адбыўся землятрус, які называлі наймацнейшым за 30 гадоў. Аднак ён быў меншы за цяперашні — тады штуршкі былі магнітудай толькі ў 5,6–6 балаў. Загінулых у той раз не было, пацярпелі ад стыхіі каля 100 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.