Вы тут

Чарнагорыя дала "залаты пашпарт" беларусу, які ўваходзіць у топ-40

Дзмітрый Хусаінаў / vc.ru

Улады Чарнагорыі апублікавалі спіс людзей, якія атрымалі "залаты пашпарт" за апошні час. У яго трапіў і беларускі бізнэсмен з топ-40, высветліла "Наша Ніва". Гэта ІТ-прадпрымальнік Дзмітрый Хусаінаў са сваёй жонкай Марынай Ярмаловіч.

"Залаты пашпарт" краіна дае пры ўмове, што бізнэсмен інвесціруе пэўную суму грошай у яе эканоміку. Каб атрымаць грамадзянства Чарнагорыі, заяўніку трэба ўкласці ў нерухомасць ад 250 тысяч еўра на поўначы краіны, або ад 450 тысяч еўра на поўдні.

Мяркуючы па запісах, 35-гадовы Дзмітрый Хусаінаў атрымаў грамадзянства Чарнагорыі ў пачатку 2021 года.

Хусаінаў знаходзіцца на 40-м месцы ў рэйтынгу найбольш паспяховых і ўплывовых прадпрымальнікаў Беларусі ад ej.by. Яго кампанія мабільных гульняў Belka Games апошнімі гадамі паказвае шалёны прырост.

 

Беларускае заканадаўства не прызнае наяўнасці ў грамадзяніна пашпарта іншай дзяржавы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.